У гродзенскіх калекцыянераў будзе новае месца для кірмашоў. Клуб аматараў збірання паштовых марак, манет, значкоў і іншых прадметаў даўніны цяпер будзе сустракацца ў двары былога Дома афіцэраў.
«Уваход з боку вулачкі, што насупраць сабора. Выставу-кірмаш плануем праводзіць на гэтай вулачцы кожную трэцюю суботу і нядзелю з красавіка па верасень. Калекцыянеры збіраюцца да 09:00 і працуюць
Бліжэйшы кірмаш каля Дома афіцэраў пройдзе 20−21 красавіка. У былы Палац тэкстыльшчыкаў, дзе раней праходзіў кірмаш,
звычайна прыходзіла 60−80 чалавек.
Супольнасць калекцыянераў у Гродне існавала яшчэ з савецкіх часоў, першапачаткова як філіял Усесаюзнага Таварыства філатэлістаў - ад заснавання арганізацыі ў 1966 годзе. Аматары збіраліся ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў да канца 1970-х, пасля чаго пераехалі ў Гарадскі дом культуры.
Ад сярэдзіны 1990-х да 2015 года сустрэчы калекцыянераў праходзілі ў Доме Афіцэраў. Пасля калекцыянеры былі вымушаныя пераехаць у Цэнтр культуры на вуліцы Паповіча. У 2017 годзе пасля падарожжа даўжынёй больш за 35 гадоў яны вярнуліся ў месца, дзе пачыналі - Палац тэкстыльшчыкаў. У 2018 годзе гэты аб’ект горад пачаў рыхтаваць да рэканструкцыі і калекцыянеры зноў пераязджаюць: вяртаюцца ў Дом афіцэраў.