Ямы на вуліцах горада заладзяць да сярэдзіны мая: спачатку на ўездах у горад, затым — на другарадных дарогах, піша vgr.by.

Цалкам завершаны ямачны рамонт на вуліцы Горкага — тут паклалі 1100 кв. м асфальту. Зрабілі праспект Кляцкова, Усходнюю і Санаторную вуліцы. У выхадныя адрамантавалі ямы на Румлёўскім мосце. Паралельна рамантуюць вуліцы Белуша, Лідскую, праспект Касманаўтаў. Запланаваны работы ў цэнтры: вуліцы Кірава, Карла Маркса, Свярдлова, Карбышава і іншыя.

Усяго ў горадзе плануецца заладзіць каля 12 тысяч кв. м ям. Для гэтага нядаўна набылі новую машыну — ЯР-4 на базе МАЗа. Яна дазволіць больш хутка і якасна латаць дарожнае палатно. Такая універсальная тэхніка першая і пакуль адзіная ў вобласці, адзначыў галоўны інжынер КУП «Рамбудаўтадар» Валерый Клыбік. Разам з гэтым ліўневыя рашоткі абкладуць у адзін узровень з праезнай часткай.

Пасля вясновага абнаўлення барацьба з прарэхамі на дарогах працягнецца, але ўжо ў меншых аб’ёмах. Крытычныя ямы (глыбінёй больш за 5 см) будуць ўстараняць паступова. Дарэчы, сёння заладзіць адзін квадратны метр каштуе каля 40 рублёў.

З пацяпленнем на некаторых участках вуліц у горадзе цалкам заменяць асфальт. Першыя на чарзе — Вялікая Траецкая вуліца (ад Замкавай да Кастрычніцкай) і праспект Янкі Купалы.