Мост на Паповіча плануюць часткова перакрыць для рамонтных працаў пасля 21 красавіка. Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме паведаміў дырэктар “Ремстройавтодор” Генадзь Занеўскі, піша autogrodno.by.
На гэтым тыдні дарожныя работы будуць весціся на вуліцах Карла Маркса, Свярдлова, Каліноўскага, Мікалаева і іншых.

На мінулым тыдні “Рэмбудаўтадор” завяршыў асфальтаванне на Румлёўскім мосце і праспекце Кляцкова, дзе паклалі больш за 2600 тысяч м² асфальту.


