У гродзенскім Pizzatruck зрабілі піцу з выявай Нотр-Дама. Сабор моцна пацярпеў падчас пажару 15 красавіка.
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці стаў трагедыяй не толькі для парыжан, але і для людзей па ўсім свеце, якія былі ў гэтым месцы або марылі пабываць. Аўтар кулінарнага вырабу — гродзенскі піцаёла Павел Максімчык. У сакавіку, да Дня Волі, ён зрабіў піцу з «Пагоняй». А яшчэ раней гатаваў піцы з партрэтамі розных вядомых асоб.