У маі ў сутарэннях былога кляштара кармелітаў запрацуе кафэ «Панарама», якое пераедзе з Кляцкова. Установа адкрыецца замест рэстарана «Дукат», які прапрацаваў на Маставой менш за год.
Пакуль у памяшканнях вядзецца рамонт, неўзабаве ўладальнік абяцае парадаваць гараджан адкрыццём, якое запланава на пачатак мая. У кафе плануюць зрабіць акцэнт на беларускую і літоўскую кухню.
Раней у сутарэннях на Маставой, 37 быў рэстаран «Вена», у савецкі час піўны бар, які ў народзе называлі «Яма». А яшчэ раней гэта былі сутарэнні кармеліцкага касцёла і кляштара, адзін час яны нават выкарыстоўваліся як турма.