На выходных вуліцу Дзяржынскага зачыняць — транспарт пусцяць у аб’езд (маршруты)

На два дні - 20 і 21 красавіка — закрыюць вуліцу Дзяржынскага. Нельга будзе праехаць з 5:30 гадзін 20 красавіка да 0:40 гадзіны 21 красавіка і з 05:30 гадзіны 21 красавіка да 0:40 гадзін 22 красавіка на ўчастку вуліцы Дзяржынскага ад Дубко да Курчатава. У сувязі з гэтым гарадскі грамадскі транспарт паедзе ў аб’езд, піша vgr.by.

Аўтобусы

№ 16 «Вішнявец — Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вішнявец» — вул. Каханоўскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля — вул. Ліможа — вул. Курчатава — вул. Дзяржынскага — прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы». У адваротным кірунку без змен;

№ 17 «Сярэдняя школа № 3 — Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Сярэдняя школа № 3» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля — вул. Ліможа — вул. Курчатава — вул. Дзяржынскага — прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы». У адваротным кірунку без змен;

№ 19 «Вуліца Белыя Росы — Рынак «Паўднёвы» будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Рынак «Паўднёвы» — вул. Каханоўскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля — вул. Ліможа — вул. Курчатава — вул. Дзяржынскага — прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы»;

№ 24 «Забалаць — Гарадская клінічная бальніца № 3» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Забалаць» — вул. Ліможа (без зменаў), далей вул. Курчатава — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 28 «Вішнявец — Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы» — вул. Ліможа (без зменаў), далей: вул. Курчатава — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 10т «Вуліца Рэпіна — Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Рэпіна» — вул. Урублеўскага (без зменаў), далей: вул. Курчатава — вул. Максіма Горкага — вул. Дубко — вул. Брыкеля і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

Тралейбусы

№ 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка» на маршрут № 6 «Хімвалакно — Вуліца Дзяржынскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Хімвалакно» — вул. Дубко (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Вуліца Дзяржынскага», назад у тым жа кірунку;

№ 7 «Політэхнічны каледж — Дзевятоўка» на маршрут № 7 «Політэхнічны каледж — Вуліца Брыкеля», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Політэхнічны каледж» — вул. Дзяржынскага — прыпыначны пункт «Вуліца Брыкеля», назад у тым жа кірунку;

№ 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Курчатава — вул. Урублеўскага — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 14 «Політэхнічны каледж — Дзевятоўка» на маршрут № 14 «Політэхнічны каледж — Вуліца Дзяржынскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Політэхнічны каледж» — вул. Дубко (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Вуліца Дзяржынскага», назад у тым жа кірунку;

№ 20 «Вішнявец — Дзевятоўка» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вішнявец» — вуліца Брыкеля (без зменаў), далей: вул. Ліможа — вул. Курчатава — вул. Дзяржынскага — прыпыначны пункт «Дзевятоўка», назад у тым жа кірунку;

№ 19 «Дзевятоўка — Вуліца Пераможная» курсаваць не будзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025