На два дні – 20 і 21 красавіка – закрыюць вуліцу Дзяржынскага. Нельга будзе праехаць з 5:30 гадзін 20 красавіка да 0:40 гадзіны 21 красавіка і з 05:30 гадзіны 21 красавіка да 0:40 гадзін 22 красавіка на ўчастку вуліцы Дзяржынскага ад Дубко да Курчатава. У сувязі з гэтым гарадскі грамадскі транспарт паедзе ў аб’езд, піша vgr.by.
Аўтобусы
№ 16 «Вішнявец – Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вішнявец» – вул. Каханоўскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля – вул. Ліможа – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы». У адваротным кірунку без змен;
№ 17 «Сярэдняя школа №3 – Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Сярэдняя школа №3» – вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля – вул. Ліможа – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы». У адваротным кірунку без змен;
№ 19 «Вуліца Белыя Росы – Рынак «Паўднёвы» будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Рынак «Паўднёвы» – вул. Каханоўскага (без зменаў), далей: вул. Брыкеля – вул. Ліможа – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы»;
№ 24 «Забалаць – Гарадская клінічная бальніца №3» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Забалаць» – вул. Ліможа (без зменаў), далей вул. Курчатава – вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
№ 28 «Вішнявец – Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Вуліца Белыя Росы» – вул. Ліможа (без зменаў), далей: вул. Курчатава – вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 10т «Вуліца Рэпіна – Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Рэпіна» – вул. Урублеўскага (без зменаў), далей: вул. Курчатава – вул. Максіма Горкага – вул. Дубко – вул. Брыкеля і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
Тралейбусы
№ 6 «Хімвалакно – Дзевятоўка” на маршрут № 6 «Хімвалакно – Вуліца Дзяржынскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Хімвалакно» – вул. Дубко (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Вуліца Дзяржынскага», назад у тым жа кірунку;
№ 7 «Політэхнічны каледж – Дзевятоўка” на маршрут № 7 «Політэхнічны каледж – Вуліца Брыкеля», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Політэхнічны каледж» – вул. Дзяржынскага – прыпыначны пункт «Вуліца Брыкеля», назад у тым жа кірунку;
№ 11 “Дзевятоўка – Гродна Азот» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт “Дзевятоўка” – вул. Дзяржынскага – вул. Курчатава – вул. Урублеўскага – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
№ 14 “Політэхнічны каледж – Дзевятоўка” на маршрут № 14 “Політэхнічны каледж – Вуліца Дзяржынскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Політэхнічны каледж» – вул. Дубко (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Вуліца Дзяржынскага», назад у тым жа кірунку;
№ 20 “Вішнявец – Дзевятоўка” будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вішнявец» – вуліца Брыкеля (без зменаў), далей: вул. Ліможа – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – прыпыначны пункт “Дзевятоўка”, назад у тым жа кірунку;
№ 19 “Дзевятоўка – Вуліца Пераможная” курсаваць не будзе.


