Падчас рэспубліканскага суботніка, які пройдзе 20 красавіка, ў Гродне знясуць дзевяць будынкаў, а за домам на Савецкай вуліцы, 6 высадзяць парк, піша vgr.by.

Ужо знесены пяць дамоў, на чарзе — яшчэ чатыры. Акрамя таго высадзілі 1 420 дрэў, плануюць пасадзіць яшчэ каля 1 500. У межах мерапрыемства таксама працягнуць добраўпарадкоўваць Фолюш, прыбяруць гарадскія лесапаркі і зоны адпачынку, падрыхтуюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры да летняга сезона, навядуць парадак на гістарычных аб’ектах і воінскіх могілках.

У гэты дзень Мечыслаў Гой будзе працаваць на школе № 41, якая будуецца ў Альшанцы. Там жа меркавана будзе і кіраўнік Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі. Кіраўнік Ленінскага раёна Іван Курман будзе задзейнічаны на сажалках на вуліцы Курчатава, што за помнікам афганцам.

Палова грошай, заробленых на суботніку, пойдзе на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка- культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Другую палову выдаткуюць на капрамонт з мадэрнізацыяй манумента Перамогі ў Мінску і рамонт падземнага пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).