«Ужо тэлефанаваў англічанін, які хоча пераехаць у Беларусь». Пад Шчучынам прадаецца старажытная сядзіба з сажалкамі і паркам

У базе загарадных дамоў realt.by з’явіўся не самы звычайны аб’ект — у Гродзенскай вобласці на продаж выстаўлена сядзіба Кастравіцкіх. Цяперашнія ўласнікі сядзібнага дома і старажытнага парку гатовыя развітацца з маёнткам у Шчучынскім раёне за суму ў 42 тысячы рублёў, піша агенцтва.

Фота: Сяргей Плыткевіч, planetabelarus.by
Як распавяла Адарка Шут-Яцэвіч, гэтую зямлю ў вёсцы Касцянёва разам з сядзібным домам у 2012 годзе выкупілі яе бацькі. Яны планавалі аднавіць будынак і заняцца тут агратурызмам. За гэтыя гады ўласнікі зарэгістравалі будынак, зрабілі тэхнічны пашпарт і іншыя дакументы, але, на жаль, сіл і фінансавых магчымасцяў на рэканструкцыю сядзібы ў іх ужо не засталося. Сёння сядзіба зноў шукае гаспадара.

Мяркуючы па прадстаўленых у аб’яве фатаграфіях, былы сядзібны дом Кастравіцкіх мае патрэбу ў рамонце. У будынку, плошча якога складае 528 «квадратаў», адсутнічаюць вокны, дзверы і падлога. Пры гэтым каменны дом можа пахваліцца масіўнымі тоўстымі сценамі, высокімі столямі і добра захаванай сістэмай скляпоў. Дапаўняе карціну атмасферны парк са стогадовымі дрэвамі, сад і пяць сажалак. Усяго ў сваё распараджэнне новы ўладальнік атрымае 530 сотак зямлі. Варта адзначыць, што недалёка ад вёскі праходзіць траса Мінск — Гродна (да Гродна 79 кіламетраў, да Мінска — каля 200), а да бліжэйшага райцэнтра — Шчучына — усяго 17 кіламетраў.
Адарка Шут-Яцэвіч адзначыла, што званкі і пэўная цікавасць да сядзібы ёсць: «Будынкам цікавіліся беларусы, якія хацелі б выкарыстоўваць яго пад уласнае жыллё, гучалі ідэі аб тым, каб адкрыць у сядзібе Дом літаратурнай творчасці, былі званкі нават з Англіі - адзін ангелец задумаўся аб пераездзе ў Беларусь і разглядаў такі дом, як наш. Праўда, да праглядаў справа пакуль не дайшла».

На думку Адарка, сядзіба ў Касцянева ідэальна падыходзіць для развіцця сельскага турызму: «Вядома, ўтрыманне дома і зямлі патрабуе ўвагі і немалых укладанняў, але мы бачым, што такія прыклады ёсць. Магчыма, наш варыянт зацікавіць бізнэсмэна з Беларусі ці Расеі, які задумаўся аб пераездзе ў вёску, хоча жыць на прыродзе і займацца агратурызмам».

Што тычыцца кошту сядзібы, то яе ўладальнікі гатовыя на разумны гандаль. Галоўнае — знайсці чалавека, неабыякавага да гісторыі гэтага месца.

Гістарычная даведка

Першымі ўладальнікамі Касцянёва былі прадстаўнікі шляхецкага роду Аляксандровічаў. Да Кастравіцкіх маёнтак патрапіў у 1780-м і належыў ім аж да 1939 года. Паводле падання, на месцы сядзібнага дома калісьці стаяў драўляны палац, які згарэў у час Паўночнай вайны. Той дом, які мы бачым цяпер, Кастравіцкія адбудавалі прыкладна ў 1890 годзе. Відавочцы распавядалі, што ўнутраныя інтэр'еры сядзібы Касцянёва адрозніваліся багатым убраннем. Тут была аўстрыйская мэбля, сервізы нямецкіх, расійскіх і аўстрыйскіх заводаў, сталовы крышталь, незвычайныя гадзіннікі і медныя лямпы. Таксама Кастравіцкія валодалі калекцыяй жывапісу, у якую ўваходзілі копіі фрэсак Сікстынскай капэлы (іх напісала сама Меланія Кастравіцкая).

Ваенна-рэвалюцыйны пачатак XX стагоддзя прывёў да спусташэння сядзібы. У 1930-м годзе на базе маёнтка адкрылася польская школа, з 1939 года навучальная ўстанова стала савецкай. Касцянёўская школа прапрацавала ў сядзібе да 2002 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025