Гродзенскі аўтафестываль SunDay абвесціў хэдлайнера. Ім стане IOWA, беларуска-расійскі індзі-поп-гурт, утвораны ў Магілёве.

На вячэрнім канцэрце госці фестывалю пачуюць такія іх хіты, як «Б'е біт», «Я захварэла табой», «Улыбайся», «Маршрутка».

Арганізатары фестывалю лічаць, што творчасць гэтага гурта цесна звязана з аўтамабільным рухам. IOWA была хэдлайнерам Гран-пры Расіі «Формулы-1» у Сочы, а ў кліпах групы здымаліся не толькі савецкія аўтамабілі, але і амерыканскія, у тым ліку Cadillac DeVille.

— SunDay адрозніваецца мужчынскай аўдыторыяй. Хлопцы едуць з усёй краіны атрымліваць асалоду ад рэдкіх аўтамабіляў і конкурсу Міс SunDay. Спадзяемся, што са з’яўленнем IOWA на галоўнай сцэне, аўтафестываль наведае як мага больш дзяўчат, а значыць усе выдатна правядуць час, — упэўнены арганізатары.

Вялікі летні канцэрт IOWA на поле SunDay працягнецца танцавальным Open Air да світання.


hrodna.life/2019/03/15/yubileynyi-festyival-sunday-2019/