Апоўдні 15 красавіка падчас будаўнічых работ на вуліцы Будзёнага загарэўся будынак склада пошты, які знаходзіцца на рэканструкцыі. На месца здарэння прыбылі некалькі разлікаў пажарнай тэхнікі і хуткай дапамогі. Аб пацярпелых не паведамляецца.
Вядома, што перад узгараннем на аб’екце праводзіліся работы на даху будынка. Што стала прычынай пажару высвятляюць на месцы супрацоўнікі МНС.
Пасылкі не пацярпелі, бо склад зараз не працуе. У будучыні, пасля рамонту, там плануецца адкрыць краму.