Экскурсію па самым даўнім прамысловым раёне Гродна — Гарадніцы правёў 14 красавіка у межах 10-га Фэста экскурсаводаў Ігар Лапеха. Апроч шпацыру па гістарычных месцах наведвальнікі экскурсіі змаглі пабачыць і макет Гарадніцы, які хутка дапоўніць экспазіцыю Grodno-mini. Афіцыйна прадставіць яе наведвальнікам аўтар паабяцаў ужо у маі. Па словах краязнаўцы, макет Гарадніцы будзе адрознівацца ад папярэдняй часткі. Тут вокны міні-будынкаў атрымаюць электрычную падсветку.

Фотафакт: Гродна-міні дапоўніцца Гарадніцай - новы макет паказалі  на Фэсце экскурсаводаў

hrodna.life/2018/11/08/yadkouskaga-atryimau-lapeha/

На макеце гэтай часткі горада можна пабачыць будынкі, што больш не існуюць. Напрыклад, палад палац Тызенгаўза, царкву Аляксандра Неўскага, ці хаткі рамеснікаў. Пабачыць захаваную да нашых дзён частку Гарадніцы можна было на ўласныя вочы падчас пешай экскурсіі з Ігарам Лапехам.

hrodna.life/articles/damki-maystrou-na-azheshki/