15 красавіка на тэрыторыю «крывога дома» дапамагаць археолагу прыйшлі мясцовыя гісторыкі. Важна як найлепш вывучыць тэрыторыю, пакуль там не пачала ва ўсю працаваць будаўнічая тэхніка.
Тэрміны земляных работ абмежаваныя, таму археолаг Алесь Гаршкоў з Акадэміі Навук паведаміў у Facebook, што мае патрэбу ў валанцёрах. Дапамагчы яму прыйшлі мясцовыя гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Ян Лялевіч.
«Пакуль прызначаны на гэты аб’ект археолаг у ад’ездзе, у Гродна з Акадэміі Навук паслалі мяне, — распавядае Алесь Гаршкоў. — У маю задачу ўваходзіць зачыстка профіляў і фіксацыя. І, па магчымасці, вывучэнне некранутага культурнага пласта згодна з інструкцыяй аб археалагічных даследаваннях. Часу мала, таму я паведаміў пра збор валанцёраў. Некалькі чалавек адгукнулася і за гэта ім дзякуй».
«Гэта добра, што гродзенцы прыходзяць і дапамагаюць капаць. Яны не толькі словамі, але і справай адстойваюць гісторыю свайго горада. Заказчык пайшоў нам насустрач і на другі дзень даў магчымасць папрацаваць без будаўнічай тэхнікі. Спадзяюся, за гэты час мы зможам максімальна зрабіць усе свае справы», — дадаў археолаг.
Знаходкі на тэрыторыі «крывога дома» ўжо ёсць — галоўнае некрануты культурны пласт, кераміка, манеты розных эпох, чарніліца, кафля, кубак і многае іншае. На другі дзень на аб’екце чакаецца больш валанцёраў.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…