Па чатыры гады пазбаўлення волі і канфіскацыя маёмасці: асудзілі жанчын, якія прадавалі талоны міма касы

Двум касірам, якія прадавалі талоны і праязныя квіткі міма касы, вынеслі прысуд, піша «Вячэрні Гродна».

Кожная з іх атрымала 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады на тры гады. Абодвум пакаранне адтэрмінавана на два гады. Акрамя таго яны абавязаны на працягу 80 гадзін займацца грамадска-карыснымі працамі, паведаміла пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Гродзенскай вобласці Аксана Аляксеева.

Нагадаем, з 2015 па 2018 гады дзве супрацоўніцы кіёска, прадаючы праязныя білеты і талоны, сістэматычна прысвойвалі частку грошай, а ў дакументах паказвалі завышаную рэшту тавараў. На час інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў яны ўносілі частку грошай і прасілі праязныя квіткі і талоны ў прадаўцоў іншых кіёскаў, каб паказаць правяраючым. Падчас апошняй праверкі такой колькасці праязных білетаў, якая была пазначаны ў справаздачы, не аказалася. У выніку УП «Гроднааблсаюздрук» нанесены ўрон у памеры 57 586 рублёў. Жанчыны цалкам прызналі віну, раскаяліся і цалкам пагасілі суму шкоды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025