Двум касірам, якія прадавалі талоны і праязныя квіткі міма касы, вынеслі прысуд, піша «Вячэрні Гродна».
Кожная з іх атрымала 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады на тры гады. Абодвум пакаранне адтэрмінавана на два гады. Акрамя таго яны абавязаны на працягу 80 гадзін займацца грамадска-карыснымі працамі, паведаміла пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Гродзенскай вобласці Аксана Аляксеева.
Нагадаем, з 2015 па 2018 гады дзве супрацоўніцы кіёска, прадаючы праязныя білеты і талоны, сістэматычна прысвойвалі частку грошай, а ў дакументах паказвалі завышаную рэшту тавараў. На час інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў яны ўносілі частку грошай і прасілі праязныя квіткі і талоны ў прадаўцоў іншых кіёскаў, каб паказаць правяраючым. Падчас апошняй праверкі такой колькасці праязных білетаў, якая была пазначаны ў справаздачы, не аказалася. У выніку УП «Гроднааблсаюздрук» нанесены ўрон у памеры 57 586 рублёў. Жанчыны цалкам прызналі віну, раскаяліся і цалкам пагасілі суму шкоды.