Амбасадар Туркменістана ў Беларусі забараніў туркменскім студэнткам, якія вучацца ў нашай краіне, насіць джынсавыя спадніцы і штаны, піша kyky.org са спасылкай на «Радыё Азатлык». А студэнтам — адрошчваць бароды і хадзіць у мячэці.

Студэнты даведаліся аб новых патрабаваннях да іх знешнасці падчас сустрэчы прадстаўнікоў амбасадарства Туркменістана ў Беларусі. Амбасадар запатрабаваў, каб туркмены паменш «швэндаліся» па клубах і рэстаранах. Дзяўчатам загадаў не насіць джынсавыя штаны, спадніцы і іх аналагі, а хлопцам — гадаваць бароды: так яны падобныя да тэрарыстаў. Ён перасцярог студэнтаў ад паходаў у мячэці: з яго слоў, за імі сочаць супрацоўнікі КДБ. У амбасадарстве Туркменістана журналістам сітуацыю не пракаментавалі.

На сустрэчы студэнты таксама спыталі, чаму туркменскія банкі заблакавалі іх карты. Амбасадар абвінаваціў у гэтым студэнтаў. Ён сказаў, што навучэнцы абналічваюць грошы, мяняюць іх на долары і шлюць назад сваім сваякам у Туркменістан. Там гэтыя долары абменьваюць на чорным рынку. Адзначым, што з фінансавымі цяжкасцямі, звязанымі з банкаўскімі картамі, туркменскія студэнты сутыкаюцца пастаянна. У той час як для многіх гэта адзіны плацежны сродак. Так, на дадзены момант па картах даступна не больш за 60 долараў у месяц, пры гэтым 25% ад сумы ўтрымліваецца ў якасці камісіі.