Раніцай 9 красавіка ўладальнікі шаснаццаці аўтамабіляў на вуліцы 1-я Хасановская і Урыцкага ў Лідзе выявілі, што хтосьці пракалоў шыны, дваццаць тры шыны. Транспартныя сродкі былі прыпаркаваны без парушэння правілаў дарожнага руху, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«На месца прыбылі супрацоўнікі Лідскага РАУС. Аператыўнікі крымінальнага вышуку, сумесна з участковымі інспектарамі міліцыі адпрацоўвалі раён, дзе было здзейснена злачынства. У ходзе мерапрыемстваў у поле ўвагі трапіў мясцовы жыхар 1965 году нараджэння. Пры размове з праваахоўнікамі мужчына прызнаўся ў здзейсненым злачынстве. Падазраваны растлумачыў, што яму не падабаліся выхлапныя газы, якія зыходзяць ад транспартных сродкаў" — распавёў першы намеснік начальніка Лідскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Іван Доўлюд.

Зараз 54-гадовы мужчына затрыманы. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па частцы першай артыкула 339 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства».


hrodna.life/articles/air-pollution/