Гродзенскі “Нёман” 10 красавіка прайграў пяты матч фінальнай серыі супраць “Юнацтва” і даў магчымасць мінчанам стаць ў восьмы раз чэмпіёнам краіны. Выніковы лік у серыі – 4:1.
У рэгулярным чэмпіянаце “Нёман” заняў другое месца, саступіўшы першае “Юнацтву”. У серыі плэй-оф гродзенцы спачатку сустракаліся з “Лідай”, якая дала сур’ёзны бой свайму старэйшаму брату, нягледзячы на лiк – 4:0. Пасля чырвона-чорныя сустракаліся з салiгорскiм “Шахцёрам” з якім правялі баявую серыю – 4:3. Пасля супрацьстаяння з “кратамі” падапечныя Сяргея Пушкова сустракаліся з “Юнацтвам”, тыя без асаблівых высілкаў прайшлi ўсіх сваіх супернікаў. У фінале гродзенцы спрабавалі даць бой мiнчанам, але прайгралі. Выніковы лiк серыі – 4:1.
У апошнім матчы каманда Сяргея Пушкова трымалася да сярэдзіны трэцяга перыяду, зыход сустрэчы мог вырашыць ўсяго адзін дакладны кідок. Так і атрымалася, калі мінчане на 51-й хвіліне зарабілі штрафны кідок. Лапачук рэалізаваў буліт.
За 1,5 хвіліны да канца трэцяга перыяду галоўны трэнер “Нёмана” зняў Труса і выпусціў шостага гульца, але вось адыграцца сваёй камандзе ён не дапамог. Гродзенцы наадварот яшчэ прапусцілі другую шайбу.
“Юнацтва” – “Нёман” – 2:0 (0:0, 0:0, 2:0)
51:48 1:0 – Лапачук, (штрафны кідок)
59:13 2:0 – Кулакоў (Мажуга, Развадоўскі), (пустыя вароты)
Такім чынам “Нёман” становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, а мінскае “Юнацтва” ў восьмы раз стала ўладальнікам галоўнага кубка краіны.