Будынак былой «Рэмбыттэхнікі» усё ж такі прадалі на аўкцыёне — хто і за колькі яго купіў?

Комплекс будынкаў па Віленскаму завулку, 16, у тым ліку і добра вядомае гродзенцам памяшканне «Рэмбыттэхнікі», знайшоў новага пакупніка з другой спробы. Адкрытыя таргі, на якіх за восем капітальных будынкаў трэба было аддаць як мінімум 1,82 мільёна рублёў, прайшлі ў аўторак, 9 красавіка, піша «Вячэрні Гродна».

Нагадаем, навіны пра тое, што прадпрыемства «Рэмбыттэхніка» чакае рэарганізацыя і пераход у структуру ТАА «Чайка», з’явіліся ў канцы лістапада 2018 года. Будынак, дзе раней займаліся рамонтам дробнай бытавой тэхнікі, планавалася прадаць, а паслугі, якія раней аказвала прадпрыемства на Віленскім завулку — рамонт дробнай бытавой тэхнікі, у будучыні будзе аказваць новы ўладальнік.

На продаж выставілі ўвесь комплекс будынкаў, збудаванняў і абсталявання, які ўключае 8 капітальных будынкаў. Гэта і адміністрацыйны будынак, склад, два гаража, склад гатовай прадукцыі. Таксама ў лот былі ўключаныя інжынерныя камунікацыі, элементы добраўпарадкавання і дрэвы з хмызнякамі. За ўсю гэтую гаспадарку папрасілі мінімум 2,28 мільёна рублёў, аднак на першыя таргі, якія павінны былі адбыцца 12 сакавіка гэтага года, ніхто не прыйшоў.

Да чарговых таргоў, якія адбыліся ў аўторак, 9 красавіка, пачатковая сума маёмасці панізілася да 1,82 мільёна рублёў. Але на гэты раз на таргі зарэгістраваўся адзіны ўдзельнік. Даплаціўшы да пачатковага кошту 5%, права ўласнасці перайшло прыватнай гродзенскай кампаніі. Што там з’явіцца, пакуль невядома.

Даведка

Таксама была прададзеная яшчэ адна ўласнасць ТАА «Чайка» — некалькі капітальных будынкаў на вуліцы Цітова, 24 каля лазневага комплексу. Гараж з саўнай, будынак склада з гаражом і майстэрні, будынак майстэрні, будынак бензасховішча і зялёныя насаджэнні прадавалі з 2017 года, і цана на нерухомасць пастаянна падала. На апошніх таргах пачатковы кошт склаў 116 тысяч рублёў, а новым ўласнікам стала прыватная гродзенская фірма.

Раней гаварылася, што на гэтым месцы хочуць пабудаваць гандлёва-адміністрацыйныя аб’екты і стварыць цэлы дзелавы квартал, цэнтрам якога стане сэрвісны цэнтр аўтамабільнай маркі BMW. Аднак планы новага гаспадара ўчастка не вядомыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025