Нягледзячы на моцны вецер, першыя выхадныя красавіка выдаліся сонечнымі і цёплымі. Гродзенцы пачынаюць здымаць з сябе цёплыя рэчы. Але сіноптыкі паведамляюць, што спяшацца распранацца яшчэ рана – на наступным тыднi ў Гродне будзе халаднаватае надвор’е.



















