Аўтар канала на YouTube «Жыву як хачу» Дзмітрый Дзенісевіч спытаў у гараджан: ці можна ў Гродне стаць папулярным блогерам? Сам ён здымае відэа ўжо некалькі гадоў, але прагляды ў яго растуць не вельмі моцна. Менавіта таму Дзмітрый і выйшаў па параду да жыхароў горада.
Дзмітрый распавёў Hrodna.life, што папулярным на YouTube можа стаць кожны, але да гэтага трэба прыйсці.
«Менавіта над гэтым я цяпер і працую. Я хачу даказаць гледачу, але ў першую чаргу сабе. Я лічу, што няма нічога немагчымага. Дасягненне кожнай мэты патрабуе намаганняў, цярпення, старання і матывацыі. Я наладзіў свой навігатар на поспех, да яго я і прыйду», — сказаў Дзмітрый.
А што вы думаеце, ці можна ў Гродне стаць папулярным YouTube-блогерам. Ці ведаеце вы гродзенскіх блогераў?