Гродзенская архітэктура прымусіла краму «Луч» зняць шыльду ў цэнтры горада

5 красавіка ў краме «Луч» на вуліцы Савецкай рабочыя знялі шыльды. У Гродне магазін беларускай маркі гадзіннікаў адкрыўся ў будынку 18 стагоддзя ў канцы сакавіка. Шыльды правіселі два тыдні.

Прычынай зняцця шыльдаў стала прадпісанне гарадской архітэктуры. Крама парушыла правілы рэкламных шыльдаў у гістарычнай часткі Гродна. Яны не былі ўзгодненыя.

— Мы толькі адкрыліся і нам сказалі ўсе шыльды зняць, бо гэта гістарычны будынак. Такое рашэнне гарадской архітэктуры адаб’ецца на нашых продажах. Толькі адкрыліся і цяпер быццам закрываемся. Што падумаюць людзі? Нідзе такога не было, каб забаранялі нашы шыльды, — распавялі Hrodna.life ў краме.

Крама «Луч» адкрылася ў Гродне 22 сакавіка на Савецкай, 6. Яна стала 23-й крамай брэнда ў Беларусі.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025