5 красавіка ў краме «Луч» на вуліцы Савецкай рабочыя знялі шыльды. У Гродне магазін беларускай маркі гадзіннікаў адкрыўся ў будынку 18 стагоддзя ў канцы сакавіка. Шыльды правіселі два тыдні.
Прычынай зняцця шыльдаў стала прадпісанне гарадской архітэктуры. Крама парушыла правілы рэкламных шыльдаў у гістарычнай часткі Гродна. Яны не былі ўзгодненыя.
— Мы толькі адкрыліся і нам сказалі ўсе шыльды зняць, бо гэта гістарычны будынак. Такое рашэнне гарадской архітэктуры адаб’ецца на нашых продажах. Толькі адкрыліся і цяпер быццам закрываемся. Што падумаюць людзі? Нідзе такога не было, каб забаранялі нашы шыльды, — распавялі Hrodna.life ў краме.
Крама «Луч» адкрылася ў Гродне 22 сакавіка на Савецкай, 6. Яна стала 23-й крамай брэнда ў Беларусі.