5 красавіка ўдзельніцы XII фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка» і актывісты і валанцёры грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг» у Румлёўскім парку прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Гэта Зямля — твая і мая!».
Гродзенцы больш даведаліся аб раздзельным зборы смецця, аб лесапаркавай зоне «Румлёва» і далучыліся да ачысткі гэтай тэрыторыі. Далучыліся да акцыі і прадстаўнікі раённай і абласной прыродааховы.