Сёлета акрамя традыцыйных зон адпачынку супраць кляшчоў апрацуюць яшчэ парк Жылібера і лес каля Юбілейнага возера, паведамляе vgr.by.
Як і летась, супрацьклешчавую апрацоўку правядуць у зонах адпачынку ў Пышках (Сцежка здароўя), Ласосна, лесапаркавай зоне Румлёва, Каложскім парку, лясных масівах на вуліцах Томіна — Славінскага, Кабяка, на Альшанцы. Агульная плошча тэрыторый, якія плануецца апрацаваць супраць кляшчоў, складзе каля 73,5 га — гэта плошча 102 футбольных палёў. Дакладны час апрацовак пакуль невядома, паведаміла энтамолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская.
Спецыялісты нагадваюць, што ўладальнікі дачных надзелаў, жыхары прыватных сектараў і іншыя могуць замовіць платную апрацоўку тэрыторый ад кляшчоў і ад грызуноў - кармільцаў кляшчоў.