У ГрДУ адкрыюць новую IT-спецыяльнасць і адновяць падрыхтоўку археолагаў. Чытайце, што яшчэ новага

З 2019 года ў ГрДУ пачнуць рыхтаваць фізікаў-праграмістаў, адновяць падрыхтоўку археолагаў і павялічаць набор на IT-спецыяльнасці, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

«Камп'ютарная фізіка»

Упершыню ў гэтым годзе на фізіка-тэхнічным факультэце будзе аб’яўлены набор на спецыяльнасць «Камп'ютарная фізіка». Пасля чатырох гадоў навучання выпускнік атрымае кваліфікацыю «Фізік. Праграміст». Адрозненнем новай спецыяльнасці будзе фундаментальная падрыхтоўка па агульнай і тэарэтычнай фізіцы, а таксама вывучэнне электронікі, мікрапрацэсарнай тэхнікі, аўтаматызацыі і робататэхнікі. Гэта дасць магчымасць працаваць не толькі ў IT-кампаніях, але і на сучасных высокатэхналагічных вытворчасцях.

Трэба здаць:

  • ЦТ па беларускай / рускай мове;
  • ЦТ па фізіцы;
  • ЦТ па матэматыцы.

«Гісторыя (археалогія)»

Акрамя таго, у 2019 адновяць набор на спецыяльнасць «Гісторыя (археалогія)» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, якая дае прафесію гісторыка-археолага і выкладчыка гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Выпускнік атрымае кваліфікацыю «Гісторык-археолаг. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін».

Трэба здаць:

  • ЦТ па беларускай / рускай мове;
  • ЦТ па гісторыі Беларусі;
  • ЦТ па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

«Камерцыйная дзейнасць» — завочнае (скарочаная)

На факультэце эканомікі і кіравання адноўлены набор на завочнае скарочанае навучанне па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць», пасля заканчэння якога выпускнік атрымае кваліфікацыю «Эканаміст».

Трэба:

  • мець профільную сярэднеспецыяльную адукацыю;
  • здаць два пісьмовыя іспыты ва ўніверсітэце: па эканоміцы арганізацыі і асновам менеджменту.

«Транспартная лагістыка» — завочнае (скарочаная)

У 2019 у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўпершыню будуць набіраць студэнтаў для навучання на завочнай (скарочанай) форме па спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» па кірунку «Аўтамабільны транспарт» на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Выпускнік атрымае кваліфікацыю «Інжынер-эканаміст. Лагіст».

Трэба:

  • мець профільную сярэднеспецыяльную адукацыю;
  • здаць пісьмовыя іспыты па эканоміцы арганізацыі і асновам менеджменту ва ўніверсітэце.

«Рамана-германская філалогія (нямецкая)»

У 2019 абітурыенты, якія паступаюць на філалагічны факультэт па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая)» змогуць прадаставіць на выбар сертыфікат ЦТ па замежных мовах.

Трэба здаць:

  • ЦТ па нямецкай / англійскай мове;
  • ЦТ па беларускай / рускай мове;
  • ЦТ па гісторыі Беларусі.

«Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»

Падобныя новаўвядзенні чакаюць і тых, хто паступае на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» па кірунку «Знешнеэканамічныя сувязі». Ахвотным можна падаць сертыфікат па англійскай або кітайскай мове на выбар.

Трэба здаць:

  • ЦТ па англійскай / кітайскай мове;
  • ЦТ па беларускай / рускай мове;
  • ЦТ па гісторыі Беларусі.

Прыёмная кампанія на бюджэтную форму адукацыі ў 2019 годзе пройдзе з 12 ліпеня па 17 ліпеня. Падаць дакументы на платную форму навучання можна да 4 жніўня. Агулам у гэтым годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы на першую ступень вышэйшай адукацыі будзе набор па 50 спецыяльнасцях. За кошт бюджэту плануецца прыняць 1048 чалавек, на платную форму навучання — 1285. Сярод спецыяльнасцяў, на якія павялічаны набор — «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», «Электронны маркетынг», «Камп'ютарная бяспека», «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024