6 красавіка футбольны «Нёман» правядзе ў Гродне першы хатні матч сезона. Падапечныя Ігара Кавалевіча будуць прымаць салігорскі «Шахцёр». Уваход на матч будзе свабодным, заўзятараў у перапынку будуць чакаць сюрпрызы.

Гродзенскі клуб абяцае разыграць тэлевізар Xiaоmi, а таксама промакод на гадавую падпіску на паслугі відэасэрвісу VOKA.

За дзень да матчу выхаванцы школы «Нёмана» разам з маскотом выйшлі на цэнтральныя вуліцы горада, каб запрасіць гараджан на футбол. Матч пройдзе 6 красавіка ў 18:00 на ЦСК «Нёман». Уваход вольны.

У першым туры «Нёман» быў мацнейшы за «Гомель» — сустрэча скончылася з лікам 3: 2. А гол грузінскага легіянера Гіоргі Кантарыя стаў лепшым у туры.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life