У другім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі «Нёман» у авертайме перайграў «Юнацтва» — 2:1. Тым самым гродзенцы зраўнялі лік у серыі.
«Юнацтва» — «Нёман» 1:2 (АВ) (0:1, 1:0 0:0, 0:1)
галы:
11:30 0:1 — Бадун (Коршунаў)
38:18 1:1 — Знахарэнка (Развадоўскі)
65:32 1:2 — А.Маляўка (Коршунаў, С.Маляўка)
Лік у серыі да чатырох перамог роўны — 1:1.
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Плэй-оф, добры матч, напружанне з першай да апошняй хвіліны. Думаю, мы нядрэнна правялі другі перыяд. Былі магчымасці атакаваць, але шайбу не даводзілі да брамы, «Юнацтва» нас перакідала. Але ўнеслі невялікія папраўкі, стала больш кідкоў, пагрозы. Шайба, аднак, не ішла ў вароты — абодва брамніка былі на вышыні, каманды шчыльна згулялі ў абароне. Ну, а ў авертайме ўдача сёння ўсміхнулася нам: атрымалася добрая атака з добрым завяршальным кідком. Каманда працавала, калі трэба было — вытрывала ў абароне. Хлопцы малайцы, з перамогай!
Наступныя дзве гульні серыі пройдуць у Гродне 7 і 8 красавіка. Пачатак матчаў у 13:00 і 18:45.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…