Навіны

Маладых гульцоў «Юнацтва» падазраюць у абароце наркотыкаў. Іх затрымалі з гашышам

Гульцоў моладзевай каманды «Юнацтва» падазраюць у незаконным абароце наркатычных сродкаў. Як паведамляе прэс-служба МУС, чатыры маладыя чалавекі затрыманыя, правяраюць астатніх.

Вечарам 1 красавіка ў ваколіцах сталічнага праспекта Пераможцаў увагу супрацоўнікаў прыцягнулі два маладыя чалавекі, якія, убачыўшы міліцыянтаў, прыняліся нервова хаваць нешта па кішэнях.

На просьбу паказаць змесціва яны прад’явілі два слоічкі і скрутак з раслінным рэчывам (як паказала экспертыза — гашыш), тры пакуначка з насваем (некурыльным тытунем), а таксама пару шкляных трубачак.

Затрыманымі апынуліся абаронца і нападаючы моладзевага складу хакейнага клуба «Юнацтва». Па версіі міліцыі, да распаўсюджвання наркотыку датычныя яшчэ двое хакеістаў - іх затрымалі на наступны дзень.

Аператыўнікі маюць намер высветліць і «схемы распаўсюджвання наркотыка ў камандзе», наколькі даўно і часта спартоўцы ўжывалі забароненыя рэчывы. А таксама хто з хакеістаў (і не толькі) быў у гэтым замешаны.

Распачатыя крымінальныя справы па ч. 1, 2 арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). За што пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, хакеісты моладзевага складу «Юнацтва» толькі нядаўна скончылі чэмпіянат. У фінале яны прайгралі «Нёману».
Асноўная каманда таксама змагаецца за галоўны трафей з гродзенцамі. Лік у серыі 1:1.

Падзяліцца
Меткі: праваспорт

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025