Гродзенскія актывісты сабраліся, каб абмеркаваць праведзенае свята і вырашыць, у якім кірунку рухацца далей.
У мінулым годзе ўлады далі дазвол на правядзенне свята за два тыдні. У гэтым — за чатыры дні. І за гэты час актывісты здолелі падрыхтаваць Дзень Волі ў гонар 101-годдзя абвяшчэнне БНР. Для Гродна гэта было справай годнасці, бо сто гадоў назад горад стаў другой сталіцай БНР і тут святкавалі першую гадавіну абвяшчэння незалежнасці. Таму ў 2019 свята прайшло пад лозунгам «100 год — другі заход».
Актывісты адзінагалосна пагадзіліся, што свята атрымалася. У Гродне сабраліся вядомыя і любімыя многімі гурты і выканаўцы: Nizkiz, Зміцер Вайцюшкевіч, Крама, «Дай Дарогу!», Лявон Вольскі і Dzieciuki. Гісторыкі, творцы і дзеячы прамаўлялі са сцэны. Можна было набыць рэчы з сімволікай свята, сцягі, зрабіць адмысловы аквагрым. Старэйшыя людзі ці людзі з дзецьмі маглі адпачыць каля сцэны. Было шмат фудтракаў з ежай і напоямі.
Недахопы былі звязаныя з бракам часу і з адмовамі ў апошні момант. Актывісты кажуць, што магло б быць больш цікавостак для дзяцей, больш бясплатных раздаткаў у выглядзе сімволікі і шарыкаў. Не атрымалася палітычная алея, праца з валанцёрамі, рэклама ў горадзе. Наведвальнікі адзначалі вялікія чэргі каля фудтракаў. Аказалася, некалькі мінскіх фудтракоў не прыехалі, хоць планавалі.
На дадзены момант арганізатары практычна пакрылі ўсе выдаткі. Тым часам Дзень Волі ў Гродне можна лічыць прыкладам супрацы і вырашэння канфліктаў паміж актывістамі розных партый і не толькі партый. Ва ўсіх свае праграмы і мэты, але на час падрыхтоўкі яны аб’ядналіся і арганізавалі свята.
Некаторыя ацэньвалі Дзень Волі ў Гродне як «перанос» свята са сталіцы. Вадзім Саранчукоў адказвае на гэта: шкада, што такія мерапрыемствы прайшлі не ў кожным горадзе. У СМІ ўжо з’явлася прапанова «перанесці"наступны Дзень Волі ў Магілёў.
Зараз актывісты думаюць, як адзначыць БНР102. Пакуль гэтае пытанне дыскусійнае. Наступнае свята будзе залежыць ад шматлікіх фактараў, пачынаючы ад электаральнай кампаніі і заканчваючы ўласным жаданнем актывістаў. Сёлета была зададзена высокая планка. Ці ўдасца яе ўтрымліваць?
Хтосьці ўпэўнены, што ўдасца, варта толькі паставіць мэту. Хтосьці прапануе далучыцца да святкавання ў Магілёве. Магчыма, больш эфектыўна было б правесці некалькі мерапрыемстваў цягам году — напрыклад, Купалле ці традыцыйную акцыю ў Свіслачы ў гонар Каліноўскага, што было б зараз актуальна.
Шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах сабраў бы сумарна больш людзей, чым адно мерапрыемства ў Гродне. Пачаць збор сродкаў на мерапрыемсты пачнуць неўзабаве.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…