Па звестках моўных актывістаў, амаль палова праваслаўных набажэнстваў на беларускай мове праходзіць у Гродне.
Ва ўсіх абазначаных ніжэй гродзенских храмах не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме — спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Расклад на красавік:
Царква святых Барыса і Глеба (вуліца Каложа, 6) і Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці «Каложскай» (вуліца Каложа, 10)*
06.04 субота 9:00.*
07.04 нядзеля 8:00.* Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
13.04 субота 9:00.* Пахвала Прасвятой Багародзіцы (Субота Акафіста)
20.04 субота 9:00. Лазарава субота
27.04 субота 9:00. Вялікая Субота. Пакутнікаў Антона, Іаана і Яўстафія Віленскіх (1347) Віленскай і Віленска-Вастрабрамскай ікон Божай Маці
(Літургія на беларускай мове — штосуботу і кожную першую нядзелю месяца)
Царква Кірылы Тураўскага (пры Свята-Ўладзімірскім прыходзе). Вуліца Перамогі, 5
14.04 нядзеля 10:00. Нядзеля 5-я Вялікага Посту. Успамін прападобнай Марыі Ягіпецкай
Царква Сабору беларускіх святых (верхні храм). Праспект Янкі Купалы, 90
21.04 нядзеля 9:00. Нядзеля 6-я Вялікага Посту, ваій (Вербная нядзеля) — Уваход Гасподні ў Ерусалім
(Літургія на беларускай мове — кожную 3-ю нядзелю месяца)
Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага). Вуліца Дамейкі, 7
28.04 нядзеля 9:00. Вялікдзень — Светлае Хрыстова Уваскрасенне
(Літургія на беларускай мове — кожную 4-ю нядзелю месяца)