Навіны

На рагу Парыжскай камуны і Баторыя адкрыецца кавярня «КАВАЛАВА», а замест «Дабранома» — крама шпалер

Паспрабаваць кубачак кавы за столікам або ўзяць гарачы напой з сабой можна будзе ў новай установе на вуліцы Парыжскай Камуны ў будынку былой крамы «Дабраном» (раней гастраном «Цэнтральны»). Кавярня «КАВАЛАВА» абяцае частаваць па дэмакратычных цэнах, піша vgr.by.

Раней па гэтым адрасе працаваў прадуктовы магазін, а пасля салон камп’ютарнай тэхнікі. Зараз на фасадзе будучай кавярні мантуюць уваходную групу для шыльды.

Як распавёў гаспадар «КАВАЛАВА» Аляксандр, будзе зроблены ўпор на якасную смачную каву, у тым ліку і знакамітай італьянскай маркі «Лавацца». Таксама будуць тарты на вагу і пірожныя. Для наведвальнікаў паставяць тры столікі і барную стойку. Агульная плошча ўстановы невялікая — 30 квадратных метраў.

Адкрыццё запланавана на май.

Замест прадуктаў - шпалеры

Мяркуючы па ўсім, вызначыўся адзін з уласнікаў плошчаў былой крамы «Дабраном» («Цэнтральны»). У правай частцы будынка павесілі шыльду «Шпалеры». Там ідзе рамонт. Што будзе ў процілеглым крыле, пакуль невядома.

Нагадаем, крама зачынілася на пачатку студзеня.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024