«Біскупа свету» з Навагрудка пачнуць судзіць 11 красавіка на закрытым судзе

Суд Навагрудскага раёна (Гродзенская вобласць) 11 красавіка прыступіць да разгляду крымінальнай справы мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў заражэнні ВІЧ, паведамілі ў абласным судзе. Суд пройдзе за зачыненымі дзвярыма, бо ў справе ёсць звесткі пра інтымныя бакі жыцця ўдзельнікаў працэсу, піша sputnik.by.

Сілавікі затрымалі «біскупа свету» з Навагрудка ў верасні 2018 года. Тады следчыя афіцыйна не пацвердзілі, што ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па падазрэнні ў заражэнні іншай асобы вірусам імунадэфіцыту. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да «біскупа свету» з Навагрудка была ўзбуджаная справа па арт. 157 «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека».


hrodna.life/articles/instagram-priest-dzmitry-bondar/

«Справу суд Навагрудскага раёна пачне разглядаць 11 красавіка. Яна будзе разгледжана на закрытым судовым пасяджэнні», — паведамілі ў чацвер у Гродзенскім абласным судзе.

Там растлумачылі, што рашэнне аб тым, што справа будзе слухацца за зачыненымі дзвярыма, прынята на падставе арт. 23 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі - у мэтах прадухілення выдавання звестак аб інтымных баках жыцця асоб, якія ўдзельнічаюць у справе.

Пасля таго, як абвінавачаны, які называў сябе «біскупам свету» і «старакаталіцкім ксяндзом», даў у пачатку 2018 года адкрытае інтэрв'ю аднаму з выданняў, РКЦ у Беларусі выступіла з заявай, што ў беларускім Касцёле няма такога святара.

Раней паведамлялася, што «біскупа свету» аператыўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў спецназа, да яго на стадыі папярэдняга расследавання была прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.


hrodna.life/2019/01/02/syishou-z-zhyiccya-syargey-koval/

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024