Здароўе і спорт

«Нёман» перайграў у авертайме «Юнацтва» і зраўняў лік у серыі

У другім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі «Нёман» у авертайме перайграў «Юнацтва» — 2:1. Тым самым гродзенцы зраўнялі лік у серыі.

«Юнацтва» — «Нёман» 1:2 (АВ) (0:1, 1:0 0:0, 0:1)

галы:

11:30 0:1 — Бадун (Коршунаў)

38:18 1:1 — Знахарэнка (Развадоўскі)

65:32 1:2 — А.Маляўка (Коршунаў, С.Маляўка)

Лік у серыі да чатырох перамог роўны — 1:1.

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Плэй-оф, добры матч, напружанне з першай да апошняй хвіліны. Думаю, мы нядрэнна правялі другі перыяд. Былі магчымасці атакаваць, але шайбу не даводзілі да брамы, «Юнацтва» нас перакідала. Але ўнеслі невялікія папраўкі, стала больш кідкоў, пагрозы. Шайба, аднак, не ішла ў вароты — абодва брамніка былі на вышыні, каманды шчыльна згулялі ў абароне. Ну, а ў авертайме ўдача сёння ўсміхнулася нам: атрымалася добрая атака з добрым завяршальным кідком. Каманда працавала, калі трэба было — вытрывала ў абароне. Хлопцы малайцы, з перамогай!

Наступныя дзве гульні серыі пройдуць у Гродне 7 і 8 красавіка. Пачатак матчаў у 13:00 і 18:45.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024