З 12 красавіка адкрываецца прамы рэгулярны рэйс Гродна — Каўнас — Гродна. Выязджаюць з аўтавакзала Гродне ў 07:40, з Каўнаса ў 16:15. Маршрут праходзіць праз Друскінінкай, Алітус, аэрапорт Каўнаса, паведамляе taf.by.

Рэгулярны рэйс Гродна — Каўнас праз Алітус выконваецца 19-мясцовым мікрааўтобусам. У мікрааўтобусе ўстаноўлены wi-fi. Інтэрнэт на тэрыторыі Літвы бясплатны. Аўтобус не спыняецца для афармлення TAX FREE.

Для аматараў шопінгу ў Каўнасе ёсць «Acropolis». На чатырох паверхах — каля 300 крам (у тым ліку Zara, Geox і Salamander) і рэстараны. Ён пабудаваны прама вакол будынка старой ткацкай фабрыкі, які захаваўся. Або «Mega» — другі па папулярнасці гандлёвы цэнтр на адной з галоўных гандлёвых вуліц горада.

Турыстам спадабаецца стары горад, музей М. К. Чурлёніса. знакаміты музей чарцей, Ковенскі замак, ратуша, сабор, базіліка, царква і інш. У горадзе працуе два фунікулёра ў раёнах Жалякальніс і Аляксотас. Больш падрабязна пра рэйс тут.