Пасядзець за кубачкам кавы, аглядаючы славутасці, можна будзе ў новай кавярні на вуліцы Дарвіна, 24. Установа пад шыльдай «Наша месца» прыме першых наведвальнікаў у пачатку мая і парадуе не толькі напоямі, але і відамі з акна, піша «Вячэрні Гродна».

Кавярня знаходзіцца на першым паверсе жылога двухпавярховага дома. У дзясятках метраў ад яе — аглядная пляцоўка з ратондай. Агульная плошча ўстановы не перавышае 40 квадратных метраў. З яе вокнаў бачныя Новы і Стары замкі, драмтэатр, Бернардынскі касцёл і Савецкая плошча. Верагодна, можна будзе не толькі пасядзець за столікам, але і ўзяць гарачыя напоі на вынас.

Працы ў кафэ завяршаюцца. Дастаўлены стойкі для кліентаў. Інтэр'ер будзе выкананы ў чорным колеры. Набіраецца персанал, у прыватнасці патрабуецца барыста.