У Беларусі да верасня МТС плануе пашырыць 4G-сетку ў паўтара раза. Колькасць базавых станцый з падтрымкай LTE па ўсёй краіне вырасце практычна на 50%.
Ёмістасць сеткі 4G павялічыцца ва ўсіх рэгіёнах. Новыя вышкі сувязі запрацуюць у буйных гарадах і райцэнтрах краіны. Зараз у Беларусі працуе больш за 1600 базавых станцый LTE, а да канца года іх будзе звыш 2400. З павелічэннем ёмістасці падвысіцца і прапускная здольнасць 4G-сеткі.
Частка новых базавых станцый будзе запушчана яшчэ да пачатку Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у краіне з 21 па 30 чэрвеня. Найбольш шчыльнае 4G-пакрыццё будзе арганізавана ў Мінску. Для большай якасці LTE-сетка ўжо цяпер працуе ў двух частотных дыяпазонах — 1800 і 2600 Мгц. У месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў сувязь будзе дадаткова ўзмоцнена, каб забяспечыць высокую хуткасць доступу ў інтэрнэт для вялікага ліку абанентаў.
«Мы будзем інтэнсіўна павялічваць ёмістасць 4G-сеткі для абанентаў на працягу года. Прычым многія станцыі будуць запушчаны да пачатку Еўрапейскіх гульняў, нацыянальным партнёрам якіх выступае МТС. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць LTE-сувязі, што асабліва важна для актыўных інтэрнет-карыстальнікаў, якія захапляюцца стрымінгавымі сэрвісамі і „цяжкім“ кантэнтам», — камэнтуюць у МТС.
МТС першым у краіне даў сваім абанентам доступ да 4G у снежні 2015 года сумесна з інфраструктурным аператарам beCloud. На бягучы момант сувязь чацвёртага пакалення даступная абанентам больш за сотню населеных пунктаў краіны.