Супраць зьмякчэньня пакараньня па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу выступае, як і раней, Міністэрства ўнутраных спраў, піша «Радыё С**бода».
Актывістак руху «Маці 328» Тацяну Канеўскую з Гомля і Ліліяну Шубу з Жлобіна ўключылі ў працоўную групу пры Палаце прадстаўнікоў па ўзгадненьні паправак у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за абарот наркотыкаў і псыхатропаў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паабяцалі запрасіць жанчын на паседжаньне працоўнай групы, якое мае адбыцца на будучым тыдні.
«Будуць узгадняць папраўкі з пазыцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, якое дагэтуль супраць», — сказала С**бодзе актывістка «Маці-328» Тацяна Канеўская.
Папраўкі прадугледжваюць зьніжэньне мінімальнага пакараньня па 2 і 3 частках 328 артыкула КК да трох і шасьці гадоў.
З раніцы 2 красавіка да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, дзе адкрылася чарговая сэсія, прыйшло каля 30 актывістак «Маці-328». Жанчыны прасілі аб сустрэчы з старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам, якому хацелі перадаць зварот з патрабаваньнем неадкладна разгледзець законапраект аб зьменах у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу.
Аднак старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка часу на сустрэчу з актывісткамі не знайшоў, а супрацоўнікі апарату Палаты прадстаўнікоў не змаглі адказаць на пытаньне, ці прайшлі папраўкі ўзгадненьне ў Савеце Міністраў.
Толькі ў другой палове дня з жанчынамі «Маці 328» сустрэўся старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Валянцін Міхневіч. Дэпутат паабяцаў, што Тацяну Канеўскую і Ліліяну Шубу запросяць на паседжаньне працоўнай групы па ўзгадненьні законапраекту аб папраўках у артыкул 328.
Таксама высьветлілася стаўленьне Савету Міністраў да паправак у артыкул 328. Паводле Валянціна Міхневіча і загадчыка аддзелу Палаты прадстаўнікоў Віктара Сазона, законапраект аб папраўках узгаднілі ў Савеце Міністраў і 2 красавіка перадалі ў Палату прадстаўнікоў.
Адзіным міністэрствам, якое выступае супраць паправак, — Міністэрства ўнутраных спраў, паведамілі актывісткам у Палаце прадстаўнікоў.
«Калі б мы сёньня не прыехалі да Палаты прадстаўнікоў, яны б не заварушыліся дагэтуль. Спачатку нас зноў хацелі падмануць, зноў цягнулі час. Але цяпер у нас зьявіўся шанец, што законапраект аб папраўках у артыкул 328 пасьпеюць узгадніць і прыняць яшчэ на гэтай сэсіі», — падсумавала вынікі дня актывістка руху «Маці-328» Тацяна Канеўская.
Паводле Канеўскай, зьменаў у артыкул 328 у беларускіх калёніях чакаюць некалькі тысяч асуджаных па гэтым артыкуле.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…