У будучым ГЦ «Kazzarma Mall» на Шчорса адкрыецца «празрыстая» піцэрыя

Другая кропка гродзенскага кафэ «GoGo Pizza» з’явіцца ў гэтым годзе ў ГЦ «Kazzarma Mall», які будуюць на Шчорса, 11а. Новая ўстанова будзе максімальна «празрыстай» для наведвальнікаў, піша vgr.by.

Будучае кафэ размесціцца на першым паверсе гандлёвага цэнтра, а яго плошча складзе каля 100 «квадратаў». Патрапіць унутр рэстаранчыка можна будзе як з вуліцы, так і знутры «Kazzarma Mall».

Як распавёў дырэктар «GoGo Pizza» Андрэй Велента, фішкай новай установы стане «празрыстасць» для кліентаў. Дамагчыся гэтага маюць намер з дапамогай адкрытай кухні - працэс гатоўкі ў якой будзе праходзіць на вачах наведвальнікаў:

— Сёння піцэрыі з такой канцэпцыяй — сусветны трэнд. Усе папулярныя брэнды даўно імкнуцца быць максімальна празрыстымі для гасцей. Вось і нашы кліенты змогуць ледзь не за руку вітацца з піцамэйкерам. Мы аддаём сабе справаздача ў гэтым, усе нашы супрацоўнікі будуць разумець адказнасць такога стылю. Мы пойдзем далей і будзем гатаваць у адкрытую яшчэ і бліны — другі па папулярнасці прадукт у нашай піцэрыі, — адзначыў Велента.

Сюрпрызам для наведвальнікаў стане незвычайнае афармленне інтэр'еру піцэрыі - дызайн і нестандартныя матэрыялы, якія могуць выклікаць здзіўленне, растлумачыў дырэктар кафэ.

Таксама з’явіцца барная стойка — яна будзе сумешчана з зонай гатавання піцы. У адрозненне ад кропкі на Карла Маркса, якая працуе па прынцыпе самаабслугоўвання, у новай піцэрыі заказы будуць прыносіць да столікаў. Будзе працаваць адна каса. Чакаецца, што ўстанова не будзе працаваць на дастаўку, але пры гэтым для жыхароў мікрараёна па вуліцах Шчорса і Пралетарская заказы будуць дастаўляць бясплатна.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025