Учора ўвечары ў Лідзе пасля трэніроўкі памёр дзесяцікласнік-спартовец: яму стала дрэнна, у работнікаў «хуткай» выратаваць хлопца не атрымалася, піша onliner.by са спасылкай на Міністэрства спорту і турызму. Па факце смерці школьніка вядзецца следства.
«У Лідзе, у філіяле ўстановы адукацыі „Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву“, адбылася трагедыя: памёр навучэнец 10-га класа аддзялення цяжкай атлетыкі. Па наяўнай на дадзены момант інфармацыі, Андрэю стала дрэнна пасля планавай трэніроўкі. Была аператыўна выклікана хуткая дапамога, аднак, нягледзячы на прынятыя лекарамі меры, выратаваць хлопца не атрымалася. Па факце смерці Андрэя Дараховіча праводзяцца следчыя мерапрыемствы. Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прыносіць глыбокае спачуванне родным і блізкім загінулага ў сувязі з іх цяжкай стратай», — паведамляецца на сайте Міністэрства спорту і турызму.
— Мы з ім сябравалі: добры хлопец, цяжкаатлет, — распавёў яго аднакласнік Руслан. — На здароўе ніколі не скардзіўся, вынікі добрыя паказваў.
— Андрэй быў добрым хлопцам, — распавяла класная кіраўніца хлопца Таццяна Іванаўна. — Учора пасля трэніроўкі ў яго спынілася сэрца. Гэта пакуль усё, што я магу вам сказаць.
Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта вядзецца дасудовая вытворчасць па факце смерці 16-гадовага навучэнца Лідскага філіяла Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.
«Паведамленне аб яго смерці ў распранальні спартыўнай залы ў г. Ліда паступіла ад работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі 1 красавіка ў 20 гадзін 15 хвілін. У мэтах выяўлення абставінаў смерці следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі навучэнцаў, у т. л. відавочцаў. Канфіскаваная для вывучэння ўліковая дакументацыя вучэбна-выкладчыцкай працы. Для выяўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Правяраецца версія аб прычынна-следчай сувязі паміж гібеллю непаўналетняга і канфлікце, які меў месца раней і ўзнік пасля заканчэння трэніроўкі», — сообщает Следственный комитет.
Паводле інфармацыі Onliner, у дзесяцікласніка пасля трэніроўкі здарыўся канфлікт з хлопцам, які таксама займаецца цяжкай атлетыкай. Яны пабіліся.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…