П’яны работнік мыйкі скраў машыну кліента і разбіў яе

П’яны працаўнік мыйкі ў Гародні ўгнаў і разбіў аўтамабіль кліента, піша БелТА са спасылкай на УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Свае службовыя абавязкі парушыў жыхар Гродна 1991 года нараджэння, які раней ужо быў судзімы. Малады чалавек працаваў мыйшчыкам-прыбіральшчыкам на адной з аўтамыек горада. На днях яму для хімчысткі прывезлі пазадарожнік «Нісан» 2003 года выпуску. У нейкі момант работнік вырашыў выпіць, а пасля гэтага пакатацца на аўтамабілі кліента.

«На адным з паваротаў машына ўрэзалася ў бардзюр. У пазадарожніка адарвала кола. Падазраваны кінуў машыну на месцы здарэння», — распавялі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Цяпер малады чалавек затрыманы. Сваю віну ён не адмаўляе. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт. 214 КК («Угон»).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025