У Гродне прыехала дэлегацыя Падляшскага ваяводства на чале з маршалкам Артурам Касіцкім і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім, піша «Вячэрні Гродна».
Гэта першы візіт у Беларусь новага кіраўніка ваяводства пасля выбараў. Артур Касіцкі змяніў на пасадзе маршалка Ежы Ляшчынскага, таму прыезд польскай дэлегацыі носіць дружалюбны азнаямленчы характар. Пакуль старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сустракаўся з Артурам Касіцкім, старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абмяркоўваў пытанні супрацоўніцтва са сваім калегам з Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Старшыня гарвыканкама распавёў, што не стаў праводзіць сустрэчу ў кабінеце, а правёў госця па вуліцах Гродна.
Пасля дзелавой сустрэчы бакі прынялі ўдзел у пасадцы алеі дружбы. Месца было выбрана не выпадкова — побач з СШ № 36 з польскай мовай навучання на вуліцы Курчатава. Па словах дырэктара Зелянбуда Валерыя Каўша, для гасцей падрыхтавалі 20 саджанцаў клёну.
Першае дрэва сімвалічна пасадзілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, маршалак Артур Касіцкія, а таксама Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнджек. Услед за імі малады клён пасадзілі Мечыслаў Гой, Тадэвуш Трускаляскі і Алена Бубенчык.
Затым рыдлёўкі і палівачкі ў рукі ўзялі астатнія члены польскай дэлегацыі.
— Запомніце! Маё дрэва пятае з краю, яно проста першае лісце выпусціць, — жартаваў адзін з членаў дэлегацыі.
— Вось як атрымалася: для таго, каб фізічна папрацаваць, нам давялося ў Гродна ехаць, — падтрымаў другі.
Дарэчы, паглядзець, чый клён распусціўся раней, палякі змогуць ужо праз месяц. Мечыслаў Гой запрасіў прэзідэнта Беластока на адкрыццё рэстарана «Беласток» у цэнтры Гродна, якое плануецца 1 мая.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…