У шостым паўфінальным матчы “Нёман” у Салігорску 30 сакавіка прайграў “Шахцёру”.
Лік у серыі зраўняўся – 3:3. Лёс супрацьстаяння 1 красавіка вырашыць сёмы паядынак у Гродне.
“Шахцёр” – “Нёман” – 3:1 (0:0, 2:1, 1:0)
галы:
21:47 0:1 – Рэмезаў (Сцяпанаў, Ляўша, – бол.)
23:43 1:1 – Андрушчанка (Карабанаў)
31:24 2:1 – Карабанаў (Андрушчанка, Ляўко)
59:16 3:1 – Дзямкоў (Гарбуноў, Камбовіч)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Не атрымалася рэалізацыя момантаў, якія мы стварылі. Сёння вельмі добра выглядала пяцёрка Рэмезава, яны стварылі дастаткова момантаў, але проста не забілі. Я не магу сказаць, што выручыў варатар: тут было проста не трапленне ў вароты, штанга, вышэй варот. Гэта асноўная памылка. Ну і дзве грубыя памылкі, якія прывялі да галоў у другім перыядзе. Мы шайбу не вывелі з зоны, і тут жа былі пакараныя. Была актыўная гульня з двух бакоў: спрабавалі хутка пераходзіць ад абароны да атакі, было шмат кідкоў па варотах.
1 красавіка ў Гродне пройдзе сёмы паядынак серыі паміж “Нёманам” і “Шахцёрам”. Пачатак у 19:00.