У Гродне рамантуюць асноўныя гарадскія магістралі, паведамілі БЕЛТА ў КУП «Рамбудаўтадар». Першай была прыведзена ў парадак вул. Горкага. Тут ліквідавана больш за 700 кв.м ямаў. З 30 сакавіка дарожнікі пераходзяць на магістралі на ўездзе ў горад з боку трасы М6 Мінск-Гродна.
— Ямачны рамонт будзе весціся на вул. Белуша да Румлёўскага маста, а таксама ў раёне праспекта Касманаўтаў. Да пачатку работ спецыялісты праверылі і, дзе гэта было неабходна, паднялі ў адзін узровень з дарогай люкі ліўневай каналізацыі, — паведамілі ў КУП «Рамбудаўтадар». — Рамонт гарадскіх дарог набірае тэмп: пакуль працуе толькі адзін асфальтавы завод, і нестабільнае сакавіцкае надвор’е ўносіць свае карэктывы. Але недахопу ў матэрыяле для працы ў дарожнікаў у горадзе пакуль няма.
Неўзабаве рамонтныя брыгады будуць працаваць і на вуліцах з меншай інтэнсіўнасцю руху. На наступным тыдні ў Гродна прыбудзе першая ў вобласці універсальная машына, абсталяваная «тэрмасам» для асфальтавай сумесі, гарэлкай, іншым неабходным абсталяваннем. Яна дазволіць брыгадай з двух-трох чалавек аператыўна і якасна праводзіць рамонты на вузкіх, невялікіх вуліцах, дзе складана працаваць вялікай і цяжкай тэхніцы.