Музейны пакой эпохі СССР адкрыўся ў Шчучыне

Гэта аўтарскі праект Вячаслава Сікора і Дзмітрыя Парая, які быў рэалізаваны пры падтрымцы раённай улады і «творчай групы аднадумцаў». Сабраць экспанаты ў музейны пакой у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці дапамаглі жыхары Шчучына, Гродна, іншых рэгіёнаў Беларусі і нават Санкт-Пецярбурга, паведамляе «Гродзенская праўда».

— Толькі той народ мае будучыню, які памятае і шануе сваё мінулае, — падкрэсліў на адкрыцці музейнага пакоя начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. — Як і многія людзі, я ўдзячны вялікай краіне, якая выхоўвала пачуцці калектывізму, гонару, патрыятызму, адказнасці.

Старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік падзякаваў стваральнікам музея і адзначыў, што з гэтага часу рабяты будуць вывучаць гісторыю вялікай краіны не толькі па падручніках і фільмам, але і па сапраўдным артэфактам.

— Гэта не настальгія па мінулым, — адзначыў адзін з аўтараў праекта мецэнат Дзмітрый Парай. — Ідэя — даць людзям магчымасць зразумець і ацаніць спадчыну часоў Савецкага Саюза, распавесці новаму пакаленню, як жылі іх бабулі і дзядулі, бацькі, — уся велізарная краіна.

Экспанаты размешчаны па тэматычных раздзелах у стэлажах і вітрынах. Асаблівае месца ў музеі адведзена ваеннай тэматыцы. Сярод рэдкіх экспанатаў ваеннага часу — газеты часоў Вялікай Айчыннай. Значную частку музейнай экспазіцыі складае асабістая калекцыя рэжысёра тэатра-студыі раённага цэнтра культуры Вячаслава Сікора. Ён жа правёў і першую экскурсію ў музеі.

— «Фішка» нашага музея ў тым, што тут усё можна чапаць рукамі, — расказвае Вячаслаў. — Дакрануцца да старой швейнай машынкі, фотаапарата, цацкі, паслухаць старыя дыскі на прайгравальніку, прыбрацца з музейнага гардэроба і зрабіць сэлф ў стылі настальжы. І нават паглядзець добрае савецкае кіно, — музей інтэрактыўны, жывы.

У музейным кутку, які імітуе пакой часоў СССР, — праславутая сценка, канапа, насценны кілімок і этажэрка, тэлевізар, кранальныя статуэткі. А яшчэ тут ёсць буфет з духмянымі піражкамі па «нязменным з савецкіх часоў рэцэпце» ад райпо. Абяцаюць, што кожны знойдзе нешта сваё — «бесклапотнае дзяцінства, піянерскія лагеры і студэнцкія атрады, хтосьці - няпросты час дэфіцыту тавараў, хтосьці - сваю шчырую веру ў камуністычную будучыню або атрыманую ад дзяржавы бясплатную кватэру». А турысты з-пад Познані дзякавалі за вяртанне ў мінулае і ахвотна фатаграфаваліся на фоне рарытэтных прадметаў.

— Як бы там ні было, з песні слоў не выкінеш: важна шанаваць лепшае, што было ў мінулым і не дапускаць памылак у будучыні, — лічыць жыхарка Шчучына Ядвіга Белаводск. — Я ўспамінаю час СССР як час бязмежнай ў прамым сэнсе слова дружбы, запалу і энтузіязму. Выдатна, што гэтую атмасферу здолелі перадаць стваральнікі музея. Дзякуй ім за гэта.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025