Выстаўка прац Пятра Шумава адкрылася ў Новым замку 29 сакавіка. На фота — самыя знакамітыя асобы першых дзесяцігоддзяў 20 ст.: Альберт Энштэйн, Марына Цвятаева, Марк Шагал. Чым знакаміты аўтар фота і як ён звязаны з Гродна?
Пётр Шумаў нарадзіўся ў 1872 г. у сям'і досыць высокапастаўленага рускага чыноўніка. Аднак ягонае жыццё склалася так, што стаў адным з найбольш палымяных рэвалюцыянераў і праціўнікаў царскага рэжыма.
Галоўную частку прыхільнікаў Шумава складалі яўрэйскія рабочыя Гродна. Шумаў добра валодаў ідышам — тагачаснай яўрэйскай мовай. Так аказалася, што рускі па паходжанні актывіст Польскай сацыялістычнай партыі кіраваў яўрэйскімі рэвалюцыянерамі.
Фатаграфіі Шумаў пачаў вучыцца маючы каля сарака гадоў, толькі пасля таго, як з’ехаў у эміграцыю ў Парыж, але гэта не перашкодзіла яму стаць самым вядомым фатографам французскай сталіцы.
Шумаў прыдумаў унікальную тэхніку партрэтавання — буашумаў. Гэта набраны з невялічкіх кавалкаў дрэва партрэт чалавека, які перадае найменшыя адценні святла. На выстаўцы ў Новым Замку можна ўбачыць такі партрэт.
Пётр Шумаў быў знаёмы з Юзафам Пілсудскім, які паспрыяў прызнанню свайго калегі па рэвалюцыйнай барацьбе ў Польшчы. Шумаў атрымаў вайсковую адзнаку Крыж Незалежнасці і пераехаў жыць у Лодзь, дзе і памёр у 1936 г.
Адзіным артэфактам, які застаўся ад Пятра Шумава ў Гродне, з’яўляецца магіла ягоных бацькоў, якая знаходзіцца на старых могілках па вуліцы Антонава. Прыхільнікі творчасці мастака могуць пакласці там кветкі.
Больш падрабязна пра Пятра Шумава можна прачытаць у артыкуле Андрэя Вашкевіча на сайце harodnia.com.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…