Як адзначае ДАІ аблвыканкама, у Гродне ў гадзіны пік стратэгічна важнымі становяцца 3 масты праз раку Нёман. Са з’яўленнем мікрараёна Альшанка найбольш інтэнсіўны рух ажыццяўляецца па адным з іх — Румлёўскім мосце. Нават адзін транспартны сродак уплывае на прапускную здольнасць. З улікам гэтага Дзяржаўтаінспекцыяй прадугледжваецца штодзённае выстаўленне нарадаў у ранішнія і вячэрнія гадзіны на праспекце Румлёўскім, піша «Гродзенская праўда».
Атрыманне своечасовай iнфармацыi аб ДТЗ, паломцы аўтамабіля або аб наяўнасці якой-небудзь перашкоды на дарозе спрыяла б аператыўнаму вызваленню праезнай часткі. Таму створана суполка «ДАІ Гродна/vk.com/grodnogai» у месенджары «Вайбер». Зроблена гэта для аператыўнага атрымання інфармацыі аб наяўнасці якіх-небудзь перашкодаў для руху на вулічна-дарожнай сеткі горада.