У першым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гомелі 29 сакавіка, «Нёман» абыграў мясцовую каманду. На поўдні краіны супернікі паказалі сапраўдны баявы матч, у якім было забіта пяць галоў.

Гродзенцы добра пачалі і ўжо на 9-й хвіліне Н’Джэнг адкрыў лік у матчы. Камерунскі футбаліст дакладна прабіў штрафны ўдар — мяч трапіў у ніжні вугал варот «Гомеля». Праз 3 хвіліны пасля забітага мяча, гаспадары маглі адыграцца, але мяч пасля ўдар Нiвалда трапіў у штангу.

На 23-й хвіліне «Нёман» павялічвае сваю перавагу ў матчы. Пасля розыгрышу вуглавога мяч апынуўся ў Кантарыi, які адразу прабіў і патрапіў у вароты гаспадароў.

Не сказаць, што «Гомель» дрэнна гуляў, проста «Нёман» карыстаўся сваімі момантамі. Чарговы такі шанец не выпусціў Лягчылiн на 41-й хвіліне. Паўабаронца прарваўся ў штрафную паўднёўцаў і забіў трэці гол. Але яшчэ да перапунку гаспадары здолелі размачыць лiк. На 45-й хвiлiне мяч заляцеў у вароты гродзенцаў пасля рыкашэту Кантарыi.

У другім тайме «Гомель» са старту завалодаў перавагай і карыстаўся гэтым на працягу ўсяго часу. Гаспадары здолелі скараціць адставанне на 59-й хвіліне. Вызначыўся Квашук. «Нёман» умела абараняўся, але адчувалася хваляванне каля варот. У вынiку гродзенцы выстаялі і здолелі атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце.

«Гомель» — «Нёман» — 2: 3

Галы: 0: 1 — Н’Джэнг (9). 0: 2 — Кантарыя (23). 0: 3 — Лягчылiн (41). 1: 3 — Кантарыя (45, аўтагол). 2: 3 — Квашук (59).

«Нёман»: Шышлаў - Лешка, Кантарыя, Барысаў, Канцавы (к) — Лягчылiн (Забелін, 56; Атэменг, 85), Еўдакімаў - Яблонскі, Бабічаў, Расадкiн (Алыкулаў, 62) — Н’Джэнг.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Добры футбол у выкананні камандаў - два розныя тайма. Былі праблемы, не ўпэўнена ў варотах гуляў Шышлаў. Перадавалася нервовасць яго — хлопец правёў першы матч у Вышэйшай лізе. У цэлым я задаволены стаўленнем і самааддачай гульцоў. Для першай гульні сезона быў якасны футбол.

«Нёман» у матчы з «Гомелем» узяў 3 ачкі і часова ўзначаліў турнірную табліцу. Свой наступны паядынак жоўта-зялёныя правядуць у Гродне і згуляюць супраць «Шахцёра» 6-га красавіка.