Здароўе і спорт

Талісман перамогі: сям’я з Гродна ходзіць на хакей з цацкай, якая прыносіць поспех

Сям’я Пятровых ходзіць на хакей у Гродне ўжо некалькі гадоў. З новага сезона ў іх з’явіўся свой мяккі талісман у выглядзе хакеіста. Пятровы кажуць, што калі ідуць з цацкай на матч «Нёмана», то каманда перамагае.

На першыя гульні паўфіналу супраць «Шахцёра», якія праходзілі ў Гродне, Пятровы не паспелі ўзяць цацку. Гродзенскія хакеісты тады саступілі. На апошнім матчы ў Гродне 28 сакавіка сям’я не забылася свой талісман і «Нёман» перамог.

«Так было ўжо некалькі разоў, — распавядае Мікалай Пятроў. — У апошнім матчы мы ўсё ж заехалі пасля працы дадому і ўзялі цацку. У выніку мы перамаглі. Гэтая цацка сапраўды прыносіць поспех. Мы і на выезды з ёй ездзім, і там часта перамагаем».


Талісман Пятровым зрабіла сваячка, якая заўзее за «Нёман», але працуе удалечыні ад дома.

«Цацку нам рабіла сястра жонкі, яна вяжа такія. І вось у маі на дзень нараджэння сыну зрабіла мяккага хакеіста. Гэтая цацка стала талісманам не толькі дзіцяці, але і ўсёй сям'і».


Мікалай распавядае, што многія заўзятары на гульнях падыходзяць да яго і пытаюцца, дзе можна купіць такую ​​цацку.

«Трэба заказваць, такія ў краме не купіш. Мой сын займаецца хакеем і яго аднаклубнік ужо замовіў у нас адну цацку са сваім прозвішчам. Каб зрабіць такога хакеіста сыходзіць каля месяца працы. Шмат расходнага матэрыялу — кожная дэталь здымаецца: штаны, пальчаткі, майка і іншае. Таму цацку можна пераапранаць у любую форму. Мы плануем у сястры заказаць другую джэрсі „Нёмана“. У сярэднім такая цацка з формай каштуе каля 100 рублёў».

Калі «Нёман» стане чэмпіёнам у гэтым годзе, Пятровы гатовыя замовіць цацку-талісман для распранальні гродзенскай каманды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025