Hrodna.life запрашае калег, сяброў і чытачоў на сустрэчу ў рэдакцыі.

Як развіртуаліць анлайн-медыя і зацікавіць людзей. Сустрэча ў рэдакцыі Hrodna.life

Летась вынікі працы Hrodna.life можна было пабачыць не толькі на старонках выдання. Мы выйшлі ў афлайн з кнігай, правялі анімаваную экскурсію, зладзілі выставу. У планах — надалей ладзіць цікавыя імпрэзы і акцыі разам з нашымі чытачамі.

Пра свой досвед сустрэчы з аўдыторыяй і выхаду ў рэал мы гатовы распавесці ў суботу, 30 сакавіка, у 16.00. Запрашаем ахвотных да размовы і абмеркавання цікавых фарматаў супрацы журналістаў з чытачамі.

Чым лакальныя медыі могуць быць карысныя для горада і супольнасці? Як пачаць пісаць эксклюзіўныя матэрыялы для рэальных людзей? Што, акрамя артыкулаў, чакаюць сёння ад журналістаў?

Як развіртуаліць анлайн-медыя і зацікавіць людзей. Сустрэча ў рэдакцыі Hrodna.life

Будзем радыя абмеркаваць з гасцямі гэтыя ды іншыя тэмы. Да нашай гарачай кавы добра дапасуюцца вашы свежыя ідэі.

На сустрэчы мы гатовы расказаць пра свой досвед і абмеркаваць новыя магчымыя фарматы супрацы з чытачамі.

Чакаем на сустрэчы калег-журналістаў і блогераў, асабліва з рэгіянальных выданняў. Калі вы не з Гродна — кампенсуем праезд.

Сустрэча пройдзе ў суботу, 30 сакавіка, па адрасе: Гродна, вул. Кірава, 3, рэдакцыя Hrodna.life (2 паверх, уваход праз краму «Адметнасць»).

Пачатак — 16.00.

Як развіртуаліць анлайн-медыя і зацікавіць людзей. Сустрэча ў рэдакцыі Hrodna.life